У Лідзе частавалі півам «ад караля»


Фестываль хмелю, соладу і вады «LIDBEER» з рыцарскім каларытам.

Арганізатары гэтым разам распрацавалі для гасцей фестывалю цэлую серыю маршрутаў: гістарычны, музычны, дэгустацыйны і інш. Наагул свята, якое праводзілі ля сценаў Лідскага замку, мела своеасаблівы «рыцарскі» каларыт. Паўсюдна было поўна людзей у сярэднявечных строях, тут жа ладзіліся старадаўнія забавы ды танцы.

Цікава, што свята атрымалася падвойнае: піўны фэст арганізатары ўдала сумясцілі з Днём гораду. Удзел ва ўрачыстасцях прыняў і міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

Лідскі бровар, які з’яўляецца ў пэўным сэнсе бацькам ААТ «Лідскае піва», у гэтым годзе адзначае сваё 139-годдзе. Нават Мэр гораду Міхаіл Карповіч у сваёй прамове падчас прэс-канферэнцыі падкрэсліў, што ў ХІХ ст. Ліда была адзіным горадам Беларусі, які меў ажно тры бровары. Наагул жа права варыць піва Ліда атрымала адначасова з Магдэбургскім правам – ажно 425 год таму.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў