У Кіеве прайшла акцыя памяці Паўла Шарамета


Роўна два гады таму ў Кіеве быў забіты журналіст Павел Шарамет. Сёння раніцай ва ўкраінскай сталіцы прайшла акцыя памяці загінулага журналіста.

Акцыя прайшла на скрыжаванні вуліц Івана Франка і Багдана Хмяльніцкага, дзе і адбылося злачынства ў 2016 годзе. Журналісты, палітыкі, дыпламаты і проста неабыякавыя грамадзяне арганізавалі куток памяці на гэта месцы, прынеслі кветкі і запалілі знічкі. Шмат хто прыйшоў у майках з надпісам «Хто вбив Паўла?» і з плакатамі з заклікамі расследаваць смерць Шарамета.

Стрым з акцыі Громадське телебачення:

Нагадаем, Павел Шарамет быў забіты 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева – у яго аўтамабілі спрацавала бомба. Паліцыя распачала крымінальную справу паводле артыкулу «наўмыснае забойства, здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх асобаў». Не зважаючы на тое, што расследаванне справы пад асабісты кантроль узяў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, ні выканаўцаў, ні замоўцаў злачынства да сёння гэтак і не знайшлі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў