У Іране канфіскавалі і знішчылі 100 000 спадарожнікавых талерак


Паводле ўладаў, спадарожнікавае тэлебачанне прыводзіць да распаўсюду кепскіх звычак і разводаў.

Не менш за 100 тысячаў спадарожнікавых талерак і прыёмнікаў знішчылі ў Іране ў межах аперацыі па спыненні распаўсюду ў краіне нелегальных прыёмных прыладаў.

Іранскі карэспандэнт «International Business Times» паведамляе, што знішчэнне было праведзенае ў Тэгеране ў прысутнасці кіраўніка іранскага апалчэння «Басідж» генерала Махамада Рэзы Нагдзі.

«Праўда ў тым, што большасць каналаў спадарожнікавага тэлебачання раскладаюць грамадскую мараль і культуру. Тое, чаго сапраўды дамагаюцца гэтыя тэлеканалы, – гэта павелічэнне колькасці разводаў, прапаганды кепскіх звычак і сацыяльнай нестабільнасці», – сказаў Нагдзі.

Генерал адзначыў, што ўжо больш за мільён грамадзянаў Ісламскай рэспублікі добраахвотна здалі ўладам абсталяванне для прыёму спадарожнікавага тэлебачання.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў