У Індыі прычынай самагубстваў сярод фермераў назвалі імпатэнцыю


Міністр сельскай гаспадаркі Індыі Радха Мохан Сінгх лічыць, што імпатэнцыя і любоўныя інтрыгі сталі прычынай самагубстваў фермераў у 2014 годзе.

На думку індыйскага міністра, у спісе рэчаў, якія падахвочваюць фермераў да таго, каб пакончыць з жыццём, праблемы з наркотыкамі і хваробы, паведамляюць naviny.by са спасылкай на індыйскае выданне «The Hindu».

З пачатку 2015 рахункі з жыццём звялі звыш 1,4 тыс. аграрыяў Індыі ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў. Лідарамі па колькасці самагубстваў сярод фермераў сталі такія штаты, як Махараштра, Тэлангана і Мадхя-Прадэш.

У мінулым годзе звыш 5,6 тыс. фермераў у Індыі пакончылі з сабой, з іх звыш 5 тыс. – мужчыны.

Між тым, індыйскае выданне не падзяляе меркаванне міністра, лічачы, што асноўнымі прычынамі высокай смяротнасці сярод фермераў сталі адсутнасць грошай, даўгі і сямейная бязладзіца.

Глядзіце яшчэ >>> Выкладчыца ўніверсітэту павесілася ў пад’едзе дому, з якога яе хацелі выселіць

МЯ, паводле naviny.by

Стужка навінаў