У Горадні можа знікнуць квартал колішніх царскіх казармаў


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”285808″ img_size=”large”][vc_column_text]Будынкі адсяляюць ды выстаўляюць на продаж, пры гэтым ніводзін з іх не з’яўляецца помнікам.

Квартал казармаў на вул. Чырвонаармейскай і Шчорса паўстаў яшчэ ў 1880-х як горад у горадзе. Фактычна, гэта была частка агромністага вайсковага комплексу, які цягнуўся ад сучаснай Азёрскай шашы ажно да праваслаўных могілак і Нёмну. Такім быў размах армейскага будаўніцтва ў часы Імперыі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”285668″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Пры цары тут месціўся Вяцкі пяхотны полк, пасля – мабільны шпіталь, у міжваенны перыяд – «легіянерскія казармы», замацаваныя за 71-м Лідскім пяхотным палком імя Нарбута. Трагічнымі сталіся ваенныя старонкі гісторыі казармаў: немцы арганізавалі тут 324-ы лагер для палонных чырвонаармейцаў.

За савецкім часам усё вярнулася «на кругі свая»: комплекс зноў занялі вайскоўцы.

«Вы яшчэ не бачылі дрэнных умоваў…»

Зараз будынкі расцярушаныя і не ўяўляюць сабой адзінага арганізму. Частка так і засталася за Міністэрствам абароны, частка пустуе, а недзе – жывуць людзі, казармы пераробленыя ў вялізны інтэрнат.[/vc_column_text][vc_single_image image=”285724″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]У будынку па вул.Шчорса, 4, напрыклад, дагэтуль жыве 100 чалавек. Дзе-нідзе ля вокнаў прымацаваныя спадарожнікавыя антэны, унутры чутно пахі з агульнай кухні, у канцы даўжэзнага калідору – прыбіральні з дзіркамі ў падлозе. Жыццё тут захавалася толькі ў адным крыле, іншае пустуе.

Троху раней жыхароў перасялілі сюды з будынку насупраць, які адносіцца да вуліцы Чырвонаармейскай і зараз стаіць з забітымі дзвярыма – ён і выстаўлены на продаж. Размовы пра канчатковае высяленне, са словаў жыхароў, цягнуцца ўжо 15 год. Аднак выязджаць гатовыя не ўсе.[/vc_column_text][vc_single_image image=”285676″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]«Дрэнныя ўмовы?», – здзіўляецца кораткастрыжаны мужчына з цыгарэтай на ганку. – «Дык вы яшчэ не бачылі дрэнных умоваў. Тут зручна – цэнтр усё ж такі. А на будынкі ўжо заглядаўся Сямашка, уладальнік гасцініцы. Паглядзім, што з гэтага будзе».[/vc_column_text][vc_single_image image=”285744″ img_size=”large”][vc_column_text]

У міжваенных казармах абжыліся бамжы

Калі падняцца па вуліцы Шчорса крыху вышэй і завярнуць направа, трапляеш нібы ў «зону адчужэння» з каркасамі вайсковых гаражоў ды травой у чалавечы рост. Тут жа – некалькі двухпавярховых будынкаў у стылі канструктывізму. Патынкаваныя, але з выразнымі цаглянымі элементамі, адпаведна модзе міжваеннай эпохі. За польскім часам тут стаяў 7-ы танкавы батальён, пра што сведчаць архіўныя здымкі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”285812″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Зараз будынкі пустуюць. Недзе марадзёры ўжо паздымалі паркет, іншыя пакоі аблюбавалі бамжы: паўсюдна раскладзеная вопратка, колам састаўленыя крэслы, пасярэдзіне – сталы. Там-сям ляжаць кавалкі вайсковых мапаў ды плакатаў – сведкі савецкай вайсковай моцы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”285788″ img_size=”large”][vc_column_text]З боку праспекту Касманаўтаў да «зоны адчужэння», якая была яшчэ нядаўна вайсковым гарадком, ужо падабраліся шматпавярховыя навабуды, таму лёс «сумнеўнага» кварталу, найхутчэй, ужо перадвызначаны.

«Варта зрабіць з казармаў ахоўную зону»

На думку гісторыка Андрэя Чарнякевіча, казармы на Шчорса напаткаў лёс усёй постсавецкай вайсковай сістэмы, якая прайшла праз масавыя спісанні і знішчэнні маёмасці. Пры гэтым гісторыка-культурніцкае значэнне раёну для гораду цяжка пераацаніць.[/vc_column_text][vc_column_text]

«Варта было б падыйсці комплексна і зрабіць з усіх казармаў ахоўную зону», – лічыць Чарнякевіч. – «Але ў нас нават могілкі старыя, унікальныя для Беларусі, у спіс помнікаў не ўнесеныя, а вы кажаце пра казармы. Для мяне дзіўна, што вайскоўцы тут трымаюць дыстанцыю, бо гэта аб’ект найперш вайсковай гісторыі».

[/vc_column_text][vc_single_image image=”285796″ img_size=”large”][vc_column_text]Паводле гісторыка, вельмі верагодна, што казармы на Шчорса паўтораць лёс аналагічнага комплексу на праспекце Янкі Купалы. У 2013-м тыя будынкі таксама былі прададзеныя з аўкцыёну без абавязальніцтваў, а новы ўласнік наўпрост зачысціў тэрыторыю, збудаваўшы гіпермаркет.

Чаму пашчасціла казармам на Дзяржынскага?

Пры гэтым, у Горадні існуе і пазітыўны прыклад стаўлення да вайсковай гісторыі, упісанай у архітэктуру. Казармы 101-га Пермскага палку на вуліцы Дзяржынскага, дзе зараз месціцца вайсковы шпіталь, маюць статус гісторыка-культурніцкага помніку і ахоўваюцца дзяржавай.[/vc_column_text][vc_single_image image=”285764″ img_size=”large”][vc_column_text]На думку Чарнякевіча, так сталася таму, што будынкі на Дзяржынскага больш навідавоку, бо знаходзяцца ў цэнтры гораду. Ды і шпіталь адтуль нікуды не выязджаў, таму стан аб’ектыўна лепшы. Такім чынам, горад у бліжэйшай перспектыве можа страціць каштоўныя помнікі, якім не пашчасціла з месцазнаходжаннем ды гаспадарамі.

АК

Стужка навінаў