У фінале «Маямі» Азаранка згуляе з Кузняцовай

video

Матч за першае месца – ужо заўтра.

Беларуска выйшла ў фінал амерыканскага турніру «Miami Open» пасля перамогі над прынцыповай суперніцай Анжелік Кербэр (6: 2, 7: 5).

2 красавіка ў вырашальнай гульні яна сустрэнецца з ветэранкай Святланай Кузняцовай, якая даўно не дабіралася да фіналаў турніраў такога ўзроўню.

Сёлета Азаранка правяла ўжо 22 паядынкі і толькі ў адным з іх пацярпела паразу.

Гісторыя сустрэчаў Азаранкі і Кузняцовай налічвае восем паядынкаў: дзяўчыны атрымалі па чатыры перамогі. У трох апошніх гульнях лепшая была беларуска.

У выпадку перамогі заўтра Вікторыя Азаранка атрымае $ 1 028 300.

ДД

Глядзі таксама
Каментары