У фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2017» трапіла беларускамоўная песня (Відэа)

video

Гурт «NAVI». Фота belta.by

Фіналістамі нацыянальнага адбору на міжнародны тэлевізійны конкурс песні «Еўрабачанне-2017» сталі 13 выканаўцаў.

Усяго на ўдзел у нацыянальным адборачным туры паступіла 67 заявак. Сярод удзельнікаў былі як сольныя выканаўцы, так і калектывы, прычым не толькі з Беларусі, але і Расеі, Украіны, Туркменістану, Латвіі і нават Нігерыі. Удзельнікаў ацэньвала прафесійнае журы ў складзе вядомых музыкаў, кампазітараў, вакалістаў, крытыкаў.

У фінал папулярнага праекту выйшаў гурт «NAVI» з песняй на беларускай мове «Гісторыя майго жыцця»:

Рэшта фіналістаў спявае на англійскай мове:

Аляксандра Ткач

KATTIE (Кацярына Рудніцкая)

Уладзіслаў Курасаў

Анжаліка Пушнова

ISAAK NIGHTINGALE (Вадзім Капусцін)

Анастасія Шаверанка

Іюль (Юлія Каранюк)

Гурт «NUTEKI»

Гурт «NAPOLI»

«LERMONT x JULIC»

Гурт «PROвокация»

Мікіта Ходас

Фінал конкурсу адбудзецца не пазней за 25 студзеня ў фармаце гала-канцэрту. Удзельнік, які набярэ найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і гледачоў, стане пераможцам праекту і прадставіць Беларусь на міжнародным песенным конкурсе.

«Еўрабачанне-2017» пройдзе ў траўні ў Кіеве.

Летась прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні выступіў у Швецыі з песняй на англійскай мове «Help me fly» і нават не прайшоў у фінал міжнароднага конкурсу.

МЯ, паводле tvr.by

Глядзі таксама
Каментары