IVAN не прайшоў у фінал «Еўрабачання-2016»


Спявак выканаў кампазіцыю «Help me fly». 22-гадовы Айван выйшаў на сцэну Глобэн-Арэны апрануты і без сапраўдных ваўкоў. Смелая піяр-кампанія не памагла гамельчуку скарыць Еўропу і прайсці ў фінал. 

З другога паўфінала ў фінал прайшлі: Латвія, Грузія, Балгарыя, Аўстралія, Украіна, Сербія, Польшча, Ізраель, Літва, Бельгія.

Айван быў упэўнены, што пройдзе ў фінал. Аднак букмекеры ад пачатку не абяцалі яму аптымістычных прагнозаў.

Галоўны, на думку букмекераў, прэтэндэнт на сёлетнюю перамогу – Сяргей Лазараў з песняй «You Are The Only One». Канкурэнтам для расейца зʼяўляецца ўкраінская выканаўца Джамала з песняй «1944», якая прысвечана дэпартацыі крымскіх татараў.

Усяго з двух паўфіналаў далей прайшлі дваццаць краін-удзельніц. У фінале яны далучацца да «вялікай пяцёркі» – Вялікай Брытаніі, Германіі, Іспаніі, Італіі і Францыі, а таксама гаспадыні гэтага года – Швецыі.

Фінал 61-га міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне» пройдзе 14 траўня. Пачатак а 22:00. Паглядзець трансляцыю можна будзе на тэлеканале «Беларусь 1» і «Беларусь 24», а таксама афіцыйным сайце «Еўрабачання».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў