У дом абаронцы Курапатаў спрабуе трапіць міліцыя


Вольга Мікалайчык паведаміла, што да яе ў шыбу грукаў міліцыянт. Звычайна такія візіты сканчаюцца затрыманнямі актывісткі.

Мікалайчык – адная з найбольш актыўных удзельніц акцыі пратэсту каля рэстарацыі «Поедем поедим». Актывістка, аднак, звязвае візіт праваахоўнікаў з прыездам у Менск Уладзіміра Пуціна.

«[Пуцін] едзе ў Менск, дык будуць ужо цягацца па мяне», – напісала Мікалайчык у «Фэйсбуку».

«Вольга мяркуе, што яны баяцца, каб мы не выйшлі і не сказалі Пуціну сваё «фу», – кажа актывіст Леанід Кулакоў, сябра Вольгі Мікалайчык.

Паводле актывіста, ніякіх адмысловых акцыяў, прымеркаваных да прыезду ў Менск кіраўніка Расеі, Вольга Мікалайчык не планавала.

У выніку міліцыянт сышоў, пакінуўшы спадарыні Вользе позву.

Уладзімір Пуцін наведае Менск з афіцыйным візітам 19 чэрвеня. Ён сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы.

ДД

Стужка навінаў