У цэнтры Магадана з’явіліся плакаты з партрэтам Сталіна


Такім спосабам у горадзе, куды былі сасланыя тысячы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, мясцовыя камуністы вырашылі павіншаваць гараджанаў з надыходам Дня Перамогі.

Як піша тэлеканала «Дождь», з пачатку 1930-х па канец 1950-х гадоў на паўночным усходзе СССР знаходзіўся Паўночна-Усходні папраўча-працоўны лагер, структурная адзінка НКВД СССР, пазней рэарганізаваная ў Магаданскае кіраванне папраўча-працоўных калоній МУС.

Лагер існаваў на тэрыторыі «Дальстроя» – дзяржаўнага трэста па дарожным і прамысловым будаўніцтве. Колькасць зняволеных у год перавышала 170 тысяч чалавек (дадзеныя за 1951 год).

Чытайце больш >>>>>>> Сталінізацыя ўсёй краіны: палова расейцаў лічаць рэпрэсіі апраўданымі

Глядзі таксама
Каментары