У Бярозе (Берасцейская вобласць) кіроўца МАЗа парушыў ПДР і ўрэзаўся ў калону вайсковай тэхнікі.
«28 сакавіка, каля 07:00, на адным з скрыжаванняў кіроўца грамадзянскага аўтамабіля МАЗ парушыў ПДР, праігнараваў сігналы ДАІ і ВАІ [Вайсковай аўтаінспекцыі. – Заўв. Belsat.eu], якія суправаджалі арганізаваную калону ваеннай тэхнікі, і здзейсніў сутыкненне з бронетранспарцёрам», – паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
У выніку ДТЗ кіроўца цыстэрны-малакавоза атрымаў траўму нагі і быў дастаўлены больніцу. Фота здарэння ў рэдакцыю abw.by даслаў відавочца.
ЮВ, belsat.eu