У Барысаве затрымалі 51-гадовага педафіла


Мужчына здзейсніў серыю злачынстваў улетку мінулага года. Барысаўскае РУУС паведамляе пра двух пацярпелых хлопцаў 2004 і 2005 гадоў нараджэння.

Падазраваны чакаў дзяцей каля школы, пасля з розных падставаў заводзіў іх у лясны масіў, дзе псіхалагічна апрацоўваў, прапануючы ім цукеркі ды грошы.

Каб не паскардзіліся міліцыі ды бацькам, злачынец запалохваў дзяцей газавым балончыкам і нажом.

Падчас ператрусу ў затрыманага знайшлі каля 6 гігабайт парнаграфічных матэрыялаў з удзелам непаўналетніх, а таксама яго асабістыя фота і відэа. У нападніка канфіскавалі пнеўматычны пісталет, газавы балончык і нож.

Мужчыне пагражае да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.

ДР belsat.eu паводле uvd-mo.gov.by

Стужка навінаў