У 95-ю гадавіну Слуцкага збройнага чыну ў Менску раздавалі нацыянальную сімволіку

video

Ва ўгодкі пачатку Слуцкага антыбальшавіцкага паўстання, 27 лістапада, актывісты грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» раздавалі мінакам сцяжкі з выявай «Пагоні» і віншаванні з Днём герояў.

Аб’яднанне «Альтэрнатыва» зарэгістраванае ў Латвіі. Сваёй мэтай ставіць садзейнічанне развіццю грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных каштоўнасцяў, нацыянальнай культуры ў Беларусі, падае БелаПАН.

У 1920 годзе незалежнасць Беларусі спрабавалі абараніць удзельнікі Слуцкага збройнага чыну. Цягам месяца, у лістападзе і снежні, вайсковыя атрады, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў савецкім войскам. Мэтай случчакоў было прызнанне БНР іншымі дзяржавамі. За БНР змагалася таксама войска Станіслава Булак-Балаховіча. У лістападзе 1919 года вайсковы кіраўнік падаў афіцыйную дэкларацыю аб беларускім грамадзянстве і прыняцці яго на беларускую службу.

З 1980-х гадоў 27 лістапада, калі пачаліся баі паміж беларускімі і савецкімі войскамі, адзначаецца як Дзень Герояў.

Глядзіце яшчэ >>> Дакументальны фільм «Белсату» «Слуцкі збройны чын» 

Першая вялікая бітва за незалежнасць Беларусі – Слуцкі збройны чын

Глядзіце кліп «Белсату» на песню гурта «Дзецюкі», прысвечаную змагарам за незалежнасць Беларусі.

МЯ, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары