ЦВК запрашае беларусаў на выбары смскамі. Адказаць на іх немагчыма (Фота)


Цэнтральная выбарчая камісія нагадвае карыстальнікам мабільных аператараў пра парламенцкія выбары.

Смскі з адпаведным нагадваннем пачалі атрымліваць выбарнікі.

«Паважаны выбарнік! Просім прыняць удзел у выбарах! Цэнтрвыбаркам», – гаворыцца ў паведамленні, напісаным па-расейску.

Адзін з карыстальнікаў, які атрымаў такую смс, паспрабаваў на яе адказаць. Але зрабіць гэта не атрымалася. «Немагчыма даслаць гэтае паведамленне», – такі тэкст ён атрымаў у адказ.

sms

sms1

Учора старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заклікала выбарнікаў прыйсці на выбарчыя ўчасткі, нават каб прагаласаваць супраць усіх.

НМ, belsat.eu, фотаздымкі з сацыяльных сетак

Глядзі таксама
Каментары