«Тэрор-машыне» высунулі абвінавачанне ў злосным хуліганстве


Папярэдняе следства ў справе затрыманага байца Азова Станіслава Ганчарова будзе цягнуцца «не вельмі доўга», мяркуе кіраўнік Следчага камітэту.

Жыхару Віцебску Станіславу Ганчарову, затрыманаму за здзек над падлеткамі, высунутае абвінавачанне ў злосным хуліганстве. Пра гэта паведаміў журналістам у чацвер старшыня Следчага камітэту Беларусі Іван Наскевіч.

«Яму высунутае абвінавачанне паводле арт. 339 Крымінальнага кодэксу, ён абвінавачваецца ў злосным хуліганстве (караецца пазбаўленнем волі да шасці гадоў – заўв.)», – адзначыў Наскевіч.

Паводле яго, Ганчароў змешчаны пад варту. Адказваючы на пытанне пра тое, колькі будзе цягнуцца папярэдняе расследаванне, Наскевіч не пазначыў тэрмін, але заўважыў, што «не вельмі доўга».

Станіслаў Ганчароў быў затрыманы ў красавіку. Супраць яго распачатая крымінальная справа за злоснае хуліганства: яму інкрымінуюць здзек над падлеткамі ў Воршы ў кастрычніку 2013 года.

Раней МУС паведамляла, што валодае інфармацыяй адносна ўдзелу Ганчарова ў баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны. Факт наёмніцтва беларуса правяраецца, праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары