Танцы да ўпаду: у Тайландзе праходзіць самы доўгі танцавальны марафон у свеце


З нагоды святкавання Дня ўсіх закаханых дзесяць параў бяруць удзел у спаборніцтве, якое паводле разлікаў арганізатараў увойдзе ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Сёлета будуць прэзентаваныя тры віды танцу: вальс, ча-ча-ча і румба.

Галоўная ўмова – удзельнікам нельга спыняць руху. Адзіная магчымасць затрымацца на 30 секундаў – падчас змены кампазіцыяў.

Цяперашні сусветны рэкорд быў усталяваны шэсць гадоў таму ў Мексіцы. Тады пара танцавала разам 35 гадзінаў. Цяпер пераможца, якога абвесцяць 14 лютага а 22:00, мусіць пратрымацца 35 гадзінаў і 1 секунду. Самая трывалая пара атрымае прыз: каля 6000 долараў і дыяментавы пярсцёнак.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў