Талібы ў Пакістане захапілі школу: ужо загінулі 104 чалавекі


Баевікі заяўляюць, што напад – адказ на аперацыю пакістанскай арміі «Паражальны ўдар», у выніку якой былі знішчаны больш за 1200 баявікоў. Афіцыйных патрабаванняў да ўладаў тэрарысты пакуль не прад’яўлялі, паведамляюць сілы бяспекі Пакістану.

У палоне баевікоў у пакістанскім горадзе Пешавар каля 500 вучняў і выкладчыкаў вайсковай школы. Талібы забілі ўжо 104 чалавекі, 84 з якіх – дзеці.  

Войскі акружылі будынак навучальнай установы і аперацыя па выратаванню дзяцей працягваецца.

Паводле мясцовых СМІ, у школу пранікла каля 6 ўзброеных мужчынаў. Двое знішчаны. Адзін з таблібаў узарваў сябе. У школе чуваць стрэлы. Баевікі маюць пры сабе паясы смяротнікаў, гранаты і аўтаматычную зброю.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў