Сёння вынясуць рашэнне ў справе Антона Матолькі


Антон Матолька падаў пазоў на «Белтэлерадыёкампанію» з-за таго, што тыя выкарысталі ягоныя фота ў эфіры без дазволу аўтара.

«Вынік гэтай справы будзе сведчыць пра тое, ці можна ў Беларусі легальна красці фота ў абыход усіх міжнародных нормаў», – падсумаваў пад час судовых рэплікаў вядомы фатограф і блогер Антон Матолька на судовым паседжанні, якое адбылося 2 верасня.

1 верасня сталі вядомыя вынікі экспертызы фота, якую рабіў кандыдат навук, дацэнт, загадчык кафедры аператарства Акадэміі мастацтваў Андрэй Чупрынскі. Паводле яго, здымкі паўночнага ззяння Антона Матолькі не маюць «мастацкай навізны і вартасці». Адпаведна фота – гэта не вынік мастацкай дзейнасці і адпаведна яны не аб’ект аўтарскага права – імі могуць карыстацца ўсе.

Антон Матолька зрабіў фотаздымкі паўночнага ззяння сёлета ў сакавіку. Іх пазней размясціў партал TUT.by, а затым — іншыя СМІ.

Па неасцярожнасці ці па звычцы БТ не прасіла ў Матолькі азволу і паказала вынік працы фатографа ў эфіры «Беларусь 1» без спасылкі на аўтара, назваўшы сюжэт: «Паўночнае ззянне ў колерах беларускага сцягу».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары