БТ і «выкраданне» паўночнага ззяння «у колерах беларускага сцягу». Трагікамедыя з невядомым канцом


Цягам васьмігадзіннага паседжання ў Вярхоўным судзе ўдалося высветліць, чаму фатографа Антона Матольку «пакрыўдзіў» дзяржаўны сцяг і навошта юрысты Белтэлерадыёкампаніі шукалі ў «Тлумачальным слоўніку расейскай мовы» слова «творчасць».

На такія судовыя разбіральніцтвы можна хадзіць з поп-корнам. 9 чэрвеня ў будынку галоўнай судовай установы краіны фатограф Антон Матолька і юрыст БТ зладзілі сапраўднае шоу.

Летась фатограф Матолька паехаў у Вязынку (з Менску на электрычцы можна даехаць за гадзіну) і зрабіў фота незвычайнай для Беларусі прыроднай зʼявы – паўночнага ззяння.

БТ па неасцярожнасці ці па звычцы паказала вынік працы Матолькі ў эфіры «Беларусь 1» без спасылкі на аўтара фотаздымкаў ды назваўшы сюжэт з працамі незалежнага фатографа: «Паўночнае ззянне ў колерах беларускага сцягу».

«Як грамадзянін Беларусі я лічу беларускім сцягам – бел-чырвона-белы. Мае фотаздымкі выкарысталі ў прапагандзе і гэта мяне моцна пакрыўдзіла», – сказаў Матолька, звяртаючыся да суддзі.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”210498″ img_size=”large”][vc_column_text]Заява збянтэжыла прадстаўніка беларускай Феміды і ён пацікавіўся ў фатографа, ці абражае яго дзяржаўная сімволіка ў пашпарце. На што Матолька сказаў, што «пашпарт не зʼяўляецца ягоным творам».

Паводле аўтара фотаздымкаў, сюжэт на БТ, пададзены ў форме праслаўлення чырвона-зялёнага сцягу, псаваў яго рэпутацыю. Маўляў, з яго пачалі кпіць, і пакідаць адпаведныя допісы ў «Facebookʼу», што ён (Матолька) працуе на Белтэлерадыёкампанію.

У якасці кампенсацыі за нанесеную маральную шкоду фатограф першапачаткова хацеў атрымаць ад дзяржаўнага тэлебачання Br 20 млн, але падчас судовага слухання зменшыў суму да аднаго беларускага рубля. Таксама ён патрабуе ад дзяржаўнай медыякампаніі выплаціць яму ганарар у памеры 20 базавых велічыняў (Br 4,2 млн) за два выкарыстаныя фотаздымкі.

Падобныя справы аб абароне аўтарскіх правоў ужо былі ў Беларусі. Фатограф Сяргей Гудзілін падаў позву ў суд на часопіс, які апублікаваў яго фотаздымак. І перамог. «Гэта быў часопіс “Пінгвін”. А мы падалі позву на Белтэлерадыёкампанію. Гэта зусім іншы маштаб», – кажа адвакатка Антона Матолькі. «Я проста хачу, каб яны папрасілі прабачэння. Ну і піяр канешне не зашкодзіць», – распавёў belsat.eu Антон Матолька пра свае матывы пайсці ў суд.

– Чаму вы звярнуліся ў суд толькі цяпер?, – запытаўся ў Матолькі суддзя.

У мяне не было грошаў на аплату дзяржаўнай мыты, – патлумачыў фатограф.

Пасля кароткага перапынку ў паседжанні, якое было адкрытым, суддзя папрасіў журналістаў «працаваць канструктыўна» і не называць яго «тролем». «Я задаю патанні, каб высветліць пазіцыі бакоў», – адзначыў ён і даў слова прадстаўніку БТ.[/vc_column_text][vc_single_image image=”210502″ img_size=”large”][vc_column_text]Падчас сваёй прамовы юрыст Белтэлерадыёкампаніі распавёў, што навіны маюць зʼяўляцца ў эфіры «аператыўна» і таму БТ не паспела падпісаць фотаздымкі, але ў наступных выпусках навінаў гэта было зроблена. Прадстаўнік дзяржаўнага ТБ патлумачыў Вярхоўнаму суду, што БТ паводле свайго статуту абавязанае інфармаваць насельніцтва Беларусі аб стане навакольнага асяроддзя, намякнуўшы на зацвярджэнне гэтага ўнутрана палажэння ўказам Аляксандра Лукашэнкі, які мае большую сілу, чымся закон «Аб аўтарскім праве», што раззлавала суддзю, і той перайшоў на павышаны тон.

Адным з галоўных аргументаў, які нібіта апраўдвае дзеянні дзяржтэлебачання, называлася невысокая мастацкая якасць фотаздымкаў Матолькі, якія паводле юрыста БТ нават нельга назваць прадуктам творчасці.[/vc_column_text][vc_single_image image=”210538″ img_size=”large”][vc_column_text]Завяршальным этапам судовага слухання стала рассакрэчванне таямнічай асобы, якая сядзела на тым жа баку стала, што і юрыст БТ. Чалавек у мілітары-куртцы, цяльняшцы пад белай кашуляй і з рамяшком стылізаваным пад скуру змяі ці кракадыла апынуўся загадчыкам кафедры кінатэлеаператарства Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва. Па запыце Вярхоўнага суду мастацтвазнавец Андрэй Чупрынскі, між іншым адмысловец у беларускім жывапісе XIX ст., аператар кінатужкі «Выбор пути или Ода российскому флоту» ды аўтар працаў «Метамарфозы экранных мастацтваў» і «Рэлевантнасць экранных парадыгмаў», ацэніць, ці можна лічыць фотаздымкі Антона Матолькі ўнікальнымі.

У статусе «ВКонтакце» Андрэя Чупрынскага напісана «CUIQUE SUUM», што ў перакладзе з лацінскай мовы значыць – кожнаму сваё.

111 сягз

Гэта класічны прынцып справядліваці, паводле якога кожны павінен атрымаць сваё і не можа быць пазбаўлены свайго. У тым ліку і ганарару за фотаздымкі выкарыстаныя ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання.

Заключэнне эксперт паабяцаў зрабіць да 9 ліпеня.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў