Сёння абітурыенты здадуць другі па папулярнасці прадмет ЦТ


Ілюстрацыйны здымак – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum

Сёння прэтэндэнты на вучобу ў беларускіх ВНУ пройдуць тэст па матэматыцы.

На тэставанне запісаліся 45 209 чалавек, падае «БелТА».

«Матэматыка – другі па папулярнасці прадмет цэнтралізаванага тэставання пасля расейскай мовы», – заявіў дырэктар Рэспубліканскага інстытут кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Экзамен распачнецца адначасова па ўсёй Беларусі аб 11:00. Арганізатары просяць прыходзіць за 30 хвілінаў да пачатку, каб спакойна прайсці рэгістрацыю.

Расейскую мову абітурыенты ўжо здалі. На тэставанне, якое прайшло 14 чэрвеня, зарэгістраваліся 66 907 чалавек.

ДД

Стужка навінаў