Сёння – 26-ыя ўгодкі Дня аднаўлення незалежнасці Беларусі


25 жніўня 1991 года беларускі народ здзейсніў мару стагоддзяў – дасягнуў дзяржаўнай Незалежнасці.

26 гадоў таму, 25 жніўня 1991 года а 20:12 Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закону.

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, што сталася першым крокам да незалежнасці Беларусі. Аднак толькі 25 жніўня 1991 года Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі надалі статус канстытуцыйнага закону. Гэта адбылося пасля правалу путчу ў Маскве і найбуйнейшага страйку СССР, які адбыўся ў Беларусі.

Тады пад ціскам дэпутацкай Апазіцыі БНФ на чале з Зянонам Пазняком пракамуністычная большасць Вярхоўнага савету прагаласавала за незалежнасць Беларусі ад Масквы.

Афіцыйныя ўлады гэтую дату не адзначаюць.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары