Сын Алеся Лагвінца: Мяне прыкавалі кайданкамі да падгалоўніка, а бацьку збівалі і называлі «прадажным»

video

23 сакавіка стала вядома аб брутальным затрыманні палітолага Алеся Лагвінца. Сын Алеся Лагвінца Антось распавёў «Белсату» пра падрабязнасці затрымання.

«Падбеглі са спіны. Без формы. Пачалі круціць рукі. Я крычаў: міліцыя. Людзі спрабавалі нам дапамагчы і толькі тады яны паказалі «корачку». У машыне мяне прыкавалі да падгалоўніка. Бацьку білі і называлі нас прадажнымі, маўляў, колькі нас не лупі гэта не дапамагае», – распавядае Антось.

Таксама ён паведаміў, што ў бацькі страсенне мозгу, закрытая чэрапна-мазгавая траўма і пералом носа.

Журналістка Любоў Лунёва, якая знаходзілася каля Маскоўскага РУУС, бачыла, як у будынак заводзілі Алеся Лагвінца. Яго твар быў разбіты.

Увечары 23 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёну пачалі разглядаць адміністрацыйную справу, пачатую супраць Алеся Лагвінца па артыкуле 17.1 (дробнае хуліганства). У суд выклікалі хуткую для Алеся Лагвінца і абвясцілі перапынак. Пазней стала вядома, што яго павезлі ў 9-ю лякарню, паведамляе svaboda.org.

22 сакавіка ў эфіры «Белсату» Алесь Лагвінец назваў Беларусь «паліцэйскаю дзяржаваю».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары