«Сядзенне на арэлях – з цвікамі». Небяспечныя гульні на дзіцячых пляцоўках Беларусі

video

Дзіцячыя пляцоўкі ў сталічных дварах мала чым адрозніваюцца адна ад адной: зямля, бетон і жалеза. Жыхары кажуць, што яны даўно і маральна, і тэхнічна састарэлі.

Пасля таго, як бетонная канструкцыя прыціснула двух дзяўчынак у двары дому № 46 на вуліцы Рафіева ў Менску, улады праверылі стан усіх дзіцячых пляцовак сталіцы. У выніку дэмантавалі 992 адзінкі абсталявання, у тым ліку горкі, арэлі ды турнікі. Чыноўнікі паведамілі, што на рамонт спатрэбіцца больш за Br 5 млрд.

ЖЫХАРКІ МЕНСКУ:
«Сядзенне на арэлях: ці то з цвікамі, ці ўвогуле адарваныя».

«Стаяць побач, каб трымаць, каб дошкай не прыбіла».

Дзіцячыя пляцоўкі прызначаныя для самых маленькіх гараджанаў, але на практыцы ўвечары там часта збіраюцца дарослыя, якія нападпітку правяраюць трываласць няхітрых канструкцыяў.

СВЯТЛАНА САКАЛОВА, ЖЫХАРКА МЕНСКУ:
«На гэтых лаўках увесь час кампаніі. Гэтыя пляцоўкі ня толькі для дзяцей – раніцай мы выходзім гуляць, а тут і бутэлькі, і смецце. А так – дзецям трэба больш спартыўнага».

ЖЫХАРКА МЕНСКУ:
«Мы любім пляцоўкі з гумавым пакрыццём, каб горкі былі для малых дзетак пластыкавыя – а не іржавыя жалезныя».

Металёвыя канструкцыі, пафарбаваныя некалькі разоў, могуць стаць прычынаю стрэмак і ранак. А ўжо даць малому з’ехаць з горкі – мала хто наважыцца.

ЖЭСы час ад часу бяруць з жыхароў гораду грошы на ўпарадкаванне дзіцячых пляцовак. Летась такім чынам займелі амаль Br 2 млрд. Сёлета запланавалі сабраць каля Br 3 млрд. З дапамогаю гэтых сродкаў хочуць усталяваць амаль 800 новых прыладаў.

Але ці здыме гэта праблему? Можа, варта нарэшце прыслухацца да пажаданняў жыхароў і выкарыстоўваць палегчаныя канструкцыі?

Глядзі таксама
Каментары