Сцяг салідарнасці ці правакацыя?


Карыстальнікі сацыяльных сетак абураюцца, лаяцца і не стрымліваюць эмоцыі, каментуючы неадназначны ўчынак аднаго з прадстаўнікоў беларускай паралімпійскай зборнай.

Андрэй Фомачкін (53-гадовы спартыўны функцыянер, дырэктар Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы), на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды ў Рыа разгарнуў расейскі сцяг, які пазней ў яго адабралі. Цяпер Міжнародны паралімпійскі камітэт праводзіць расследаванне і абмяркоўвае магчымыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх паралімпійцаў за «палітычную акцыю».

Варта адзначыць, што ў «рунэце» пазітыўна ўспрынялі гэтую навіну. У twitter-галасаваніі на «Эхо Москвы» большасць людзей ухваляюць дзеянні Фомачкіна. Некаторыя проста іранізуюць на тэму.

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_single_image image=”280535″ img_size=”large”][vc_single_image image=”280539″ img_size=”large”][vc_single_image image=”280543″ img_size=”large”][vc_single_image image=”280547″ img_size=”large”][vc_single_image image=”280551″ img_size=”large”][vc_column_text]

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў