Стала вядома, колькі ўжо выдаткавалі на БелАЭС


Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі Леанід Анфімаў распавёў пра выдаткі на ўзвядзенне атамнай электрастанцыі.

На гэтую мэту ўжо выдаткавалі $ 2 млрд.

«Асноўны абʼём фінансавых сродкаў будзе прыходзіцца на 2017 і 2018 гады, калі будзе здзяйсняцца мантаж абсталявання», – адзначыў кіраўнік КДК.

Беларускія зялёныя супраць будаўніцтва АЭС

Паводле яго, у цяперашні час на абʼекце занятыя больш за 5 тыс. асобаў, у тым ліку 1,4 тыс. – з Расеі, рэшта – з беларускіх падрадных і субпадрадных арганізацыяў.

З пачатку будаўніцтва БелАЭС закупілі абсталяванне на суму больш за $ 207 млн. Пастаўкі асноўнага абʼёму абсталявання будуць здзяйсняцца сёлета і ў наступным годзе.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары