Сталі вядомыя пераможцы «Лістападу». У нашай «Зніклай паэзіі» – дыплом


Фільм Іллі Бажко, зняты пры падтрыманні «Белсату», атрымаў дыплом 24-а міжнароднага фестывалю «Лістапад». У пятніцу сталі вядомыя вынікі галасавання журы і гледачоў.

Прыз кіраўніка Беларусі «За гуманізм і духоўнасць у кіно» дастаўся народнаму артысту Кыргызстану Актану Арыму Кубату. Актан адзначыў, што гэтая прэмія дазволіць яму папрасіць грошы на наступнае кіно «ў свайго кіраўніка».

Рэжысёр Актан Арым Кубат падчас уручэння ўзнагароды на кінафестывалі «Лістапад» у Менску. 10 лістапада 2017 года. Фота – Ірына Арахоўская

Прыз глядацкіх сімпатыяў за найлепшы гульнявы фільм атрымала карціна «Кандзелары» (рэж. Джоні Хенрыкс Інестроса).

Узнагароду аўтарам «Кандзелары» ўручаў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. Фота – Ірына Арахоўская

Прыз сімпатыяў гледачоў за найлепшы дакументальны фільм дастаўся стужцы Арунаса Матэлікса «Дзіўныя няўдачнікі. Іншы свет»

Прыз гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў атрымаў фільм Юліі Шатун «Заўтра».

Прыз за найлепшы дакументальны фільм у нацыянальным конкурсе атрымала стужка «Вакол Беларусі на роварах з маторам» Барыса Мікалайчыка.

Ірына Дрыга, намесніца міністра культуры. Фота – Ірына Арахоўская

Прыз журы кінапрэсы ФІПРЭСІ «Новыя галасы» за найлепшы дэбют атрымала Раці Анэлі за «Горад сонца». Гэтая ж стужка атрымала таксама адмысловы прыз журы.

Спецыяльны прыз за лепшы гульнявы фільм атрымаў фільм «Бунтар», рэж. Міранша Найк.

Прыз імя кінарэжысёра В. Т. Турава – «Тры чвартыя», рэж. Іліан Мецэў.

Конкурс гульнявога кіно:

  • Прыз «За лепшы сцэнар» – «Гранатавы сад» (Асіф Рустамаў, Ільнар Наджаф, Румол Ян Мінэбо)
  • Прыз «За лепшую мужчынскую ролю» – «Вэстэрн» (Майнхард Нойман)
  • Прыз «За лепшую жаночую ролю» – «Арытмія» (Ірына Гарбачова)
  • Лепшая аператарская праца – Маріёт Таніэль, «Лістапад», рэж. Райнэр Сарнэт
  • Прыз «За лепшую рэжысуру» – «Іней» (Шарунас Бартас)
  • Прыз журы – «Арытмія» (Барыс Хлебнікаў)
Райнэр Сарнэт
  • Гран-пры «Золата лістапада» атрымаў фільм «Лістапад» Райнэра Сарнэта (Эстонія, Польшча, Нідэрланды)

Журы кінафестывалю. Фота – Ірына Арахоўская

Прыз парламенцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі «За вернасць маральным ідэалам у кінамастацтве» атрымаў фільм «Апошні вальс» рэж. Юліі Бабковай.

Ілля Бажко падчас уручэння дыплому фестывалю. 10 лістапада 2017 года, Менск. Фота – Ірына Арахоўская

Фільм Іллі Бажко «Зніклая паэзія», зняты пры падтрыманні нашага каналу, атрымаў дыплом у нацыянальным конкурсе дакументальных фільмаў.

ІА, ДД, ЮВ

Стужка навінаў