«Трэба думаць пра народ, а потым пра фартэпіяна»: менчукі пра даброты Лукашэнкі

video

«Белсат» распытаў жыхароў Менску, як яны ставяцца да раскошы Лукашэнкаў на тле агульнай галечы ў краіне.

Афіцыйны тэлеканал «Беларусь-1» паказаў амаль 40-хвілінны сюжэт, прысвечаны трэцяму сыну Аляксандра Лукашэнкі – Мікалаю. Пры гэтым тэлесюжэт, пабудаваны ў форме сустрэчы 11-гадовага журналіста з расейскай глыбінкі Яўгена Грышына з 12-гадовым сынам кіраўніка Беларусі, паказвае жыццё прадстаўніка новай эліты нашай краіны не толькі праз словы Мікалая. У кадры – язда на электракары, сямейная гаспадарка, у якой знайшлося месца нават поні, павам ды страусам, хакейныя трэнаванні некалькі разоў на тыдзень, гранне на раялі коштам каля 18 тысяч долараў ды фотаальбом са здымкамі са шматлікіх падарожжаў.

«Складана сказаць, якая самая запамінальная была паездка. Спадабалася вельмі і ўва ўсходніх краінах, і на Захадзе, у Паўднёвай Амерыцы і ў ЗША калі мы былі», – кажа Мікалай Лукашэнка.

Як на гэткую дэманстрацыю багацця і раскошы глядзяць шараговыя беларусы?

«Трэба, каб тыя, хто стаіць ля стырна, былі бліжэйшыя да народу. Бо ў мяне гэткае ўражанне, што яны папросту адарваныя ад яго», – мяркуе мінак.

«Кіраўнік дзяржавы – гэта твар краіны, чаму б і не?», – чуем іншае меркаванне.

«Спачатку трэба думаць пра народ, а потым ужо пра фартэпіяна!», – выказваецца мінак.

«А што, ён адзін гэткі грошы траціць? Ён жа не адзін такі!», – выказваецца жанчына.

Больш адказаў у відэа.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары