Снайперы з Беларусі паедуць на спаборніцтвы ў Казахстан са сваёй зброяй


Фота sb.by

Восьмыя міжнародныя спаборніцтвы снайперскіх пар «Алтын Укi» («Залаты Пугач») пройдуць з 20 па 24 чэрвеня на базе навучальнага цэнтру «Спасск» у Карагандзінскай вобласці, паведаміла прэс-служба Мінабароны Казахстану.

У спаборніцтвах прымуць удзел 19 каманд з сямі краін – Беларусі, Вялікай Брытаніі, Казахстану, Кітаю, Пакістану, Расеі і ЗША. Назіральнікамі на спаборніцтве выступяць прадстаўнікі Турцыі ды Індыі, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы, распаўсюджаным у чацвер.

У Мінабароны адзначылі, што галоўнай асаблівасцю спаборніцтваў снайперскіх пар у гэтым годзе ёсць той факт, што практычна ўсе ўдзельнікі прыедуць са сваёй зброяй.

«Цягам пяці дзён майстры аднаго стрэлу будуць змагацца за званне найлепшага ў стральбе па розных мішэнях з розных дыстанцыяў, хуткасці, навыках маскавання ды арыентаванні на перасечанай мясцовасці», – адзначаецца ў паведамленні.

МЯ, паводле interfax.by

Глядзі таксама
Каментары