Сланы ўзялі пад кантроль амерыканскі парламент


Па выніках прамежкавых выбараў рэспубліканцы ўпершыню за апошнія 8 гадоў будуць мець большасць у Сенаце і Палаце прадстаўнікоў.

Пра гэта сведчаць папярэднія прагнозы, апублікаваныя «Нuffingtonpost.com». Паводле якіх рэспубліканцы атрымалі 53 месца (45 дэмакраты + 2 пазапартыйныя заканадаўцы) са 100 у верхняй палаце і пры гэтым амерыканскія неакансерватары захаваюць большасць у Палаце прадстаўнікоў (да 242 месцаў з 435). Канчатковы расклад сілаў будзе вядомы пасля выбараў у штаце Луізіяна, якія адбудуцца 6 снежня.

Прамежкавыя выбары праходзяць раз на два гады. Падчас іх цалкам пераабіраецца ніжняя палата парламенту і адна трэцяя Сенат.

Рэспубліканская партыя атрымае кантроль над двума палатамі Кангрэсу ўпершыню з 2006 г. У выніку чаго дзейны прэзідэнт ЗША Барак Оўбама страціць кантроль над парламентам, што значна абмяжоўвае яго магчымасці па фармаванні як вонкавай так і ўнутранай палітыкі.

У аўторак Барак Оўбама ў эфіры WNPR пашчыраваў: «магчыма гэта самая моцная параза дэмакратаў з часоў Дуайта Айзенгаўэра (амерыкански генерал, 34-ы прэзідэнт ЗША, рэспубліканец», – сказаў амерыканскі прэзідэнт.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў