«Скураныя курткі па 20 долараў». Як насамрэч Су-24 заляцеў ў Турцыю

video

«Задзяўбалі расейцы бамбіць», – кажуць галоўныя героі пераробленага рэкламнага роліку «Турэцкіх авіялініяў».

У інтэрнэце з’явіўся рымейк на вядомую відэарэкламу, у якой вясковыя дзеці чакаюць прылёту не пасажырскага лайнера, а расейскага бамбардзіроўчшыка – каб вывесці яго на цэль турэцкіх знішчальнікаў.

Ролік з’явіўся на ютуб-канале ўкраінскага праграміста Андрэя Фрунта.

Паводле новай версіі фільма, дзеці – не турэцкія, а сірыйскія. Яны спрабуюць прывабіць да сябе расейскіх пілотаў «скуранымі курткамі па 20 долараў». Урэшце іх манеўр прыносіць плён.

Андрэй Фрунт нарадзіўся ў Каневе, на рацэ Дняпро, скончыў Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Кампутарныя сістэмы і сеткі». У сваёй аўтабіяграфіі ён піша, што сярод планаў на будучыню мае намер «узляцець ва ўсіх адносінах». Пакуль узлятаюць прагляды ягонага роліка: на момант публікацыі яго паглядзела амаль 2 500 чалавек.

Арыгінал фільму паглядзела амаль паўтара мільёна.

«Турэцкія авіялініі» традыцыйна робяць вельмі якасную рэкламу: у апошнім, роліку баскетбаліст Кобі Браянт і футбаліст Льёнэль Мэсі дэманструюць аднаму з пасажыраў свае прафесійныя здольнасці, але прайграюць сцюардэсе.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары