«Сітуацыя патавая». Унікальны касцёл у Смалянах знікае, бо тут няма каталікоў


Дамініканскія касцёл і кляштар у Смалянах хутка могуць знікнуць: дзяржава не зацікаўленая аднаўляць каталіцкую святыню.

Закінуты кляштар некалькі гадоў таму мясцовыя ўлады паспрабавалі знесці, на шчасце, тады менскім актывістам удалося абараніць помнік гісторыі. Аднак цяпер і касцёл, і кляштар стаяць без дахаў, а дзверы і вокны даўно згубленыя.

«Стан захавання касцёлу вельмі дрэнны: засталіся фрагменты скляпення і рэштка амвона. У некаторых вокнах засталася арыгінальная сталярка, але ўжо без шкла», – кажа архітэктар Зміцер Савельеў.

Пра рэстаўрацыю гаворкі не ідзе: калі дзяржава рана ці позна можа выдзеліць грошы на рэстаўрацыю замку ў Смалянах дзяржава, аднаўленнем касцёлу могуць заняцца хіба толькі каталікі, а іх тут практычна не засталося.

Касцёл Панны Марыі ў Смалянах. Фота – Дзмітрый Іўчанка

«Сітуацыя з касцёлам у Смалянах патавая: гэта Усходняя Беларусь – каталікоў там цяпер вельмі мала», – кажа гісторык Цімох Акудовіч.

Калі гэтак застанeцца і надалей, неўзабаве гэтыя помнікі гісторыі могуць быць страчаныя назаўжды.

«Мару, каб увесь цэнтр Смалянаў унеслі ў дзяржаўны спіс як ландшафтны запаведнік. Для гэтага патрэбная зацікаўленасць дзяржавы. Яе няма», – дадае Акудовіч.

ДД

Стужка навінаў