Сілавікі заблакавалі гарадзенскага актывіста. Пад падʼездам стаіць мікрааўтобус з таніраванымі вокнамі


Актыўны ўдзельнік пратэстаў супраць дэкрэту № 3 Анатоль Мышкевіч, якога ўчора асудзілі на 25 базавых, паведамляе, што каля ягонага дому выставілі варту. Пад падʼездам стаіць мікрааўтобус з таніраванымі шыбамі.

Нагадаем, што недазволены гарадзенскімі ўладамі марш недарамаедаў распачнецца сёння а 18:00 у парку Жылібера. У парку ўсталявалі дзве вялікія камеры назірання.

Марш недармаедаў пройдзе таксама ў Менску і Магілёве.

Глядзіце наш жывы эфір або онлайн-трансляцыю 

Яшчэ аднаго гарадзенскага актывіста Аляксандра Абуховіча, якога аштрафавалі на 20 базавых за ўдзел у акцыі недармаедаў, сёння выклікаюць у міліцыю. Прычына – «зʼяўленне малюнкаў у Каложскім парку».

15 сакавіка працягваюцца суды над актывістамі ў Бабруйску (Максім Буйніцкі атрымаў 15 сутак). Бабруйская актывістка Галіна Смірнова атрымала штраф у памеры 30 базавых.

Агулам за пратэсты супраць дэкрэту № 3 былі арыштаваныя або атрымалі штраф каля 120 асобаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў