Севярынец заклікае сустрэць расейскія танкі на мяжы


Палітык запрашае ехаць на машынах у Воршу.

Такі допіс Павел Севярынец зрабіў пасля таго, як беларускае Міністэрства абароны зняпраўдзіла звесткі пра перакідванне ў Беларусь 1-й танкавай арміі Паўночна-заходняй ваеннай акругі.

Паводле Паўла Севярынца, беларускія ваенныя могуць не ведаць, што расейскія танкі едуць да нас.

Сёння раніцай Міністэрства абароны Расеі заявіла, што Камандаванне ПЗВА прыняло рашэнне аб уздыме па трывозе асобнай танкавай брыгады 1-й гвардзейскай танкавай арміі, якая базуецца ў Падмаскоўі, і перакідванне яе ў Беларусь.

ДД

Стужка навінаў