«Сэлфі з мядзведзямі» набіраюць папулярнасць насуперак папярэджанням аб небяспецы


Карыстальнікі сацыяльных сетак не толькі ўсё часцей публікуюць здымкі, зробленыя ў небяспечных для жыцця ўмовах, але і выкарыстоўваюць хэштэг, які падкрэслівае экстрэмальнасць сітуацыі, піша tjournal.ru.

Эпідэмію на небяспечныя сэлфі пачалі абмяркоўваць напрыканцы 2014 года, калі амерыканскія леснікі звярнуліся да турыстаў з афіцыйнай просьбай перастаць рабіць фатаграфіі з дзікімі мядзведзямі.

Колькасць няшчасных выпадкаў прывяла да таго, што пра іх загаварылі як пра масавую з’яву. Па падліках Mashable, толькі ў 2015 годзе падчас сэлфі загінулі больш людзей, чым ад нападу акул. На небяспечную сітуацыю звярнулі ўвагу не толькі СМІ, але і ўлады. У чэрвені 2015 у рунэце з’явілася памятка па бяспечным сэлфі ад Міністэрства ўнутраных спраў РФ.

Журналісты «TJ» сабралі свежыя прыклады сэлфі, аўтары якіх свядома зрабілі небяспечныя здымкі, пазначыўшы іх тэгамі тыпу #dangerousselfie ці #suicideselfie.[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”24817,24821,24829,24833,24837,24845,24849″][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў