Саўмін вызначыў, як сёлета будзе павышацца заробак бюджэтнікаў


Працаўнікі бюджэтных арганізацыяў змогуць разлічваць на павышэнне заробкаў толькі за кошт змяншэння колькасці працаўнікоў і эканоміі дзяржаўных сродкаў.

У такіх выпадках магчымае налічэнне заробку з улікам павышаючага каэфіцыента.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове ўраду № 300, якую апублікавалі сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент ад 12 красавіка 2016 года пастанаўляе, што павышаючыя каэфіцыенты да тарыфнай стаўкі для разліку заробкаў працаўнікоў бюджэтных арганізацыяў і іншых арганізацыяў, што атрымліваюць субсідыі, працаўнікі якіх прыроўненыя па аплаце працы да працаўнікоў бюджэтных арганізацыяў,

«усталёўваюцца ў 2016 годзе за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, якія вызваляюцца ў выніку рэалізацыі мерапрыемстваў па аптымізацыі структуры і колькасці працаўнікоў бюджэтных арганізацыяў і іншых арганізацыяў, а таксама эканоміі іншых бюджэтных сродкаў, прадугледжаных на функцыянаванне бюджэтных арганізацыяў і іншых арганізацыяў, у межах сродкаў па бюджэтным каштарысе выдаткаў».

Дакумент уступае ў сілу адразу пасля афіцыйнага апублікавання.

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары