Саўчанка пра палітыку: «Як у акварыуме з акуламі. Але я таксама маленькая пірання»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/bzMj8lzPc0A”][vc_column_text]Дэпутатка хоча зладзіць «перазапуск» Украіны.

Пасля двух гадоў ў расейскім палоне і турме ды нядаўнага вяртання ўва Украіну Надзея Саўчанка стала адным з наймайцнейшых крытычных галасоў цяперашняга ўраду. На гэтым тыдні яна заявіла, што для абнаўлення ўкраінскае палітыкі неабходныя датэрміновыя выбары.

«Цяпер Украіне патрэбныя рэформы не толькі ў кожнай галіне, патрэбныя рэформы ўва ўсёй палітыцы. Патрэбны перазапуск, уліванне новае крыві. І я хачу быць тым палітыкам новага кірунку», – заяўляе Саўчанка.

Самая Саўчанка – у палітыцы гулец новы, але вельмі мэтанакіраваны і просталінейны.

«Тут разумееш, што ўсе супраць усіх, ніхто нікому не верыць. Хаця ўсе нібыта змагаюцца за адну ідэю. Як у акварыуме з акуламі. Але я таксама маленькая пірання. Так што разбярэмся», – кажа яна.

На думку дэпутаткі і вайсковаслужбоўцы, спробы ўкраінскіх уладаў развязаць крызіс на Данбасе – малаэфектыўныя. Саўчанка ўпэўненая, што беспасярэднія перамовы з сепаратыстамі могуць прынесці значна лепшыя вынікі, чымся сустрэчы ў нармандскім фармаце.

Пра адсутнасць прагрэсу ўва ўрэгуляванні канфлікту кажуць і на Захадзе. АБСЕ адзначае, што сітуацыя на лініі фронту апошнім часам абвастрылася – усё часцей парушаецца рэжым прыпынення агню. Тым часам прэзідэнт Украіны спрабуе палегчыць жыццё тым, хто аднымі з першых стаў у абарону незалежнасці Украіны. Напярэдадні Пятро Парашэнка падпісаў указ, які дазволіў замежнікам служыць ва ўкраінскім войску.

«Прыняцце ўказу дазволіць замежнікам і асобам без грамадзянства, якія раней не праходзілі вайсковай службы ва Узброеных сілах Украіны (якія на гэты час застаюцца ў вайсковых частках), добрасумленна выканаць у добраахвотным парадку свой абавязак у абароне незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», – заяўляюць у прэсавай службе ўкраінскага прэзідэнта.

Аднак легальны статус добраахвотнікаў на Украіне застаецца складаным – грамадзянства ці від на жыхарства праз бюракратычную цяганіну атрымаць усцяж вельмі складана.

«Я думаю, праз паўгода нас пачнуць цалкам адкрыта дэпартаваць», – кажа Док, беларускі добраахвотнік у АТА.

Магчыма, Саўчанка – апошняя надзея беларускіх байцоў, бо на радзіме іх чакае крымінальная адказнасць паводле артыкулу «за наёмніцтва».

Таццяна Рэут

Стужка навінаў