Самыя зорны беларускі футбаліст будзе выступаць у Турцыі


Аляксандр Глеб. Фота tut.by

Самы вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб зноў адправіўся за мяжу. 8-га студзеня экс-паўабаронца БАТЭ падпісаў паўгадавы кантракт з турэцкім клубам «Генчлербірлігі».

У гэтай камандзе Аляксандр Глеб ужо выступаў у пачатку мінулага года, і правёў 15 матчаў, у якіх забіў два галы.

Славу галоўнай зоркі беларускага футбола (шэсць разоў Аляксандр Глеб прызнаваўся лепшым футбалістам краіны) спартоўца заваяваў у нямецкім «Штутгарце», дзе за пяць гадоў вырас у галоўную зорку нямецкай каманды. За нямецкі клуб Аляксандр правёў 137 матчаў і забіў 13 галоў, пасля чаго былі тры самыя шчаслівыя гады для Глеба ў лонданскім «Арсенале» – з адным з самых элітных клубаў Англіі Глеб дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў.

Пасля гэтага адбыўся пераход у зорную «Барсэлону», дзе беларус зайграць так і не змог. А затым Аляксандр стаў падарожнічаць па Еўропе, і паспеў пагуляць у нямецкім «Штутгарце» і «Вольфсбургу», англійскай «Бірмінгеме», турэцкім «Канʼяспоры» і «Генчлербірлігі», расейскіх «Крылах Саветах» і барысаўскім БАТЭ. У барысаўскі клуб футбаліст вяртаўся два разы. У гэтым сезоне такі варыянт таксама не выключаны ў тым выпадку, калі БАТЭ выйдзе ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Не выпадкова кантракт з турэцкім клубам заключаны на паўгода.

Аляксандр Глеб – першы беларускі футбаліст, які выйграў Лігу чэмпіёнаў у складзе «Барсэлоны», чэмпіён Іспаніі, чатырохразовы чэмпіён Беларусі, уладальнік Кубка ангельскай лігі і Кубка Іспаніі.

Аляксандр Глеб – трэці футбаліст БАТЭ, які ў гэтым годзе зʼехаў з БАТЭ за мяжу. Да гэтага Дзмітрый Бага перайшоў у ізраільскі «Макабі» (Хайфа), а Філіп Младэнавіч – у нямецкі Кёльн. У хуткім часе чакаецца, што за мяжу адправяцца яшчэ два гульцы БАТЭ – Эдгард Аляхновіч і Ілля Алексіевіч.

Пасля першага круга чэмпіянату Турцыі «Генчлербірлігі» займае 16 месца з 18 удзельнікаў. У складзе «Генчлербірлігі» ёсць яшчэ адзін беларус – Арцём Радзькоў, які цяпер траўмаваны.

Алесь Ляўчук belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары