Сабака злавіў нелегалаў на мяжы з Польшчай


Ноччу 15 чэрвеня на памежжы ў Бераставіцкім раёне спрацавала сігналізацыя. Памежнікі выехалі праверыць сітуацыю на ўчастку. Там яны знайшлі мноства слядоў, якія вялі ў бок беларуска-польскай мяжы.

Неўзабаве службовы сабака вывеў памежнікаў на парушальнікаў. Імі выявіліся чацвёра мужчынаў, да мяжы яны не дайшлі 200 метраў. Яны сказалі, што з’яўляюцца грамадзянамі Марока, але ніякіх дакументаў пры сабе і іх не было, толькі мабільныя тэлефоны.

Цяпер службоўцы намагаюцца высветліць асобы затрыманых. Супраць іх распачалі адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы. Ім пагражае штраф у памеры да 100 базавых велічынь і дэпартацыя.

ГА, belsat.eu паводле gpk.gov.by

Стужка навінаў