Саакашвілі: Пуцін хоча прыхапіць сабе Беларусь


На думку Міхэіла Саакашвілі пасля манеўраў «Захад-2017» частка расейскіх войскаў можа застацца на тэрыторыі Беларусі. Расейскія вайскоўцы могуць быць выкарыстаны як для дзеянняў супраць Украіны, гэтак і для акупацыі Беларусі, мяркуе палітык.

Як паведамляе Радыё Рацыя, экс-прэзідэнт Грузіі і былы губернатар Адэскай вобласці падчас сустрэчы з украінцамі ў Варшаве патлумачыў, чаму ён лічыцца «адвакатам» Аляксандра Лукашэнкі ў Еўропе.

«Я заўсёды быў адвакатам Беларусі. Я лічыў, што незалежнасць Беларусі – найвышэйшая каштоўнасць, бо, калі не будзе Беларусі як незалежнай дзяржавы, дык пра што ўвогуле размаўляць? І гэтая пагроза не знікла. Вядома, я за свабоду беларускага народа, я ўпэўнены, што ў дэмакратычнай будучыні Беларусі ўвогуле няма ніякай альтэрнатывы, бо беларусы – адзін з найбольш прасунутых народаў у свеце. Але з іншага боку, трэба змагацца за незалежнасць, ахоўваць незалежнасць і ўлічваць усе фактары», – заявіў Саакашвілі.

«Я думаю, што на дадзены момант Пуцін, з Лукашэнкам ці без яго, хоча прыхапіць сабе Беларусь і мы не павінны даваць яму такой магчымасці», – адзначыў ён.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў