Аляксандр Гарашчэня, які яшчэ год таму публічна абразіў народнага паэта Рыгора Барадуліна, напісаў у сацыяльных сетках, што ягоныя словы выглядалі недастойна.
«Кароткі каментар з нагоды маёй колішняй пабытовай замалёўкі, у якой я даў ацэнку паэту Рыгору Барадуліну… Палітычныя погляды палітычнымі поглядамі, але… я не ведаў яго асабіста, а завочныя ацэнкі, якія базуюцца на тым, што пішуць у інтэрнэце, часцей за ўсё бываюць беспадстаўнымі. Прыношу свае прабачэнні блізкім паэта. Мае словы выглядалі недастойна… P.S. Да тых, хто тэлефанаваў з пагрозамі, мае прабачэнні не адносяцца».
Аляксандр Гарашчэня – кіраўнік агенцыі нерухомасці «Квадратны метр Акадэмічная», а таксама выкладчык у Дзяржаўным інстытуце кіравання і сацыяльных тэхналогіяў пры БДУ. Ён зняважыў Рыгора Барадуліна за датычнасць да партыі БНФ. Публічная абраза паэта «выбухнула» праз год пасля публікацыі і выклікала абурэнне не толькі сярод нацыянальна свядомых беларусаў.
Глядзіце і чытайце больш >>>
ДР belsat.eu