Рэдактары недзяржаўных медыяў хочуць, каб БТ дало ім выказацца


Ліст з просьбай прадставіць магчымасць выказацца ў «Клубе рэдактараў» на беларускім тэлебачанні падпісалі галоўны рэдактар парталу Tut.by Марына Золатава, шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько, шэф-рэдактар «Народнай Волі» Святлана Калінкіна, галоўны рэдактар інтэрнэт-газеты «Салідарнасць» Аляксандр Старыкевіч і старшыня беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.[/vc_column_text][vc_single_image image=”109451″ img_size=”large”][vc_column_text]У лісце прадстаўнікі медыяў звяртаюць увагу на тое, што ў эфіры «Клубу рэдактараў» ад 7-га лютага журналістаў недзяржаўных выданняў неаднаразова згадвалі ў адмоўным святле з выкарыстаннем механізмаў агрэсіўнай прапаганды найгоршага кшталту: падзел на «сваіх» і «чужых», навешванне ярлыкоў, агульнае прыніжэнне «тых, хто не падтрымлівае дзяржаўную пазіцыю» і гэтак далей.

Разам з тым, у перадачы галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь Сегодня» Павел Якубовіч заклікаў для абмеркавання пытанняў свабоды слова з удзелам усіх зацікаўленых у гэтым бакоў: прадстаўнікоў Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага саюзу журналістаў, прадстаўнікоў дзяржаўных і недзяржаўных медыяў, дзяржаўных службоўцаў.

«Мы гатовыя да дыялогу, да публічнага дыялогу, але ці гатовыя да гэтага Вы? Калі так, то мы гатовыя прыняць удзел у «Клубе рэдактараў», каб выказаць свой пункт гледжання, як па канкрэтных пытаннях, якія абмяркоўваліся цягам апошніх двух выданняў, так і наконт ролі ды месца медыяў у сучасным грамадстве», – гаворыцца ў звароце.

Зварот да старшыні Белтэрадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі накіраваны заказным лістом.

МЯ, паводле baj.by

Стужка навінаў