Інтэрнаўты адрэагавалі на выезд Лукашэнкі ў Сочы (шмат нецэнзурнага!)

video

Аляксандр Лукашэнка. Архіўнае фота

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы ў той час, калі ў краіне складаная эканамічная сітуацыя, а незадаволенне грамадзянаў пераходзіць крытычную мяжу, выклікаў гарачую дыскусію ў карыстальнікаў сацыяльных сетак. Градус абурэння вырас настолькі, што людзі ўжо не жартуюць.

«Адпачывае напаследак», – пішуць каментатары на старонцы «Белсату» ва «УКантакце».

«На Луку чакае Чаўшэску», – меркаванне на Youtube.

А хтосьці падхапіў:

«Дарэчы ў канцы свайго кіравання Чаўшэску таксама абклаў усіх людзей падаткамі да галечы. Паглядзіце фільм пра яго, называецца «Дарога на эшафот». Тое ж самае чакае і галоўнага дармаеда».

«Каб ён забіўся на лыжах» – не самае жорсткае «пажаданне»

«Лукашэнка надакучыў усім», – каментуе  іранічнае відэа «Белсату» пра надвор’е ў Сочы карыстальнік «Youtube».

Нецэнзурныя каментары мы, аднак, не цытуем (хоць яны і набіраюць найбольш лайкаў). Зрэшты паглядзіце самі.

 

Пад гэтым відэа з праграмаю «Гарачы каментар» інтэрнаўты папярэджваюць Аляксандра Лукашэнку пра магчымы бунт беларусаў. Усё – праз неабдуманую эканамічную палітыку.

А тым часам карыстальнікі «УКантакце» раяць кіраўніку дзяржавы не вяртацца з адпачынку.

 

Спробы абараніць і апраўдаць Аляксандра Лукашэнку так і не знайшла падтрымання:

Глядзіце таксама: што менчукі думаюць пра выезд Лукашэнкі ў Сочы:

 

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары