Расея змяніла правілы памежнага кантролю для авіярэйсаў з Беларусі


Усе рэйсы паміж Беларуссю ды Расеяй з 15 траўня перавядуць у міжнародныя сектары расейскіх аэрапортаў.

Пасажыры, якія не з’яўляюцца грамадзянамі гэтых двух краінаў, будуць праходзіць памежны кантроль. Пра гэта заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Расеі ды Беларусі Грыгорый Рапота.

Ён падкрэсліў, што «памежны кантроль грамадзянаў Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, якія ляцяць гэтымі рэйсамі, здзяйсняцца не будзе».

Адзінай зменай для грамадзянаў двух краінаў будзе абавязак захаваць пасадачны талон. Яго трэба будзе прадяўляць па прыбыцці ў Расею.

«Адзнакі аб перасячэнні мяжы ў пашпарце прастаўляць не будуць», – адзначыў Рапота.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле РИА Новости

Стужка навінаў