Расея страціць каля 20 000 жаўнераў у выпадку поўнамаштабнай вайны з Украінай


Пра гэта заявіў кіраўнікдэпартаменту сацыяльнай і гуманітарнай палітыкі Мінабароны Украіны Валянцін Федзічаў.

Украіна ў такім канфлікце, як лічаць у Кіеве, страціць толькі каля 5000 – 6000 жаўнераў.

«Калі праціўнік выкарыстоўвае авіяцыю, калі тая групоўка, якая стаіць каля нашых межаў, усё ж пойдзе ў наступ. Разлікі паказалі – будзе толькі 200-х 20 000 [загінулых – заўв. belsat.eu]. Ён выйдзе да Дняпра і фактычна знішчыць свае сухапутныя войскі», – заявіў Федзічаў у эфіры espreso.tv.

Прадстаўнік Мінабароны перакананы, што Украіна валодае неабходнымі рэсурсамі для вядзення баявых дзеянняў.

ЮВ, belsat.eu, паводле espreso.tv

Глядзі таксама
Каментары