Расея нанесла авіяўдар па турэцкаму войску. Загінулі трое


Яшчэ адзінаццаць турэцкіх жаўнераў параненыя.

Трое турэцкіх ваенных загінулі, яшчэ 11 атрымалі раненні ў выніку расейскага авіяўдару на поўначы Сірыі.

«РБК» са спасылкай на турэцкае выданне Hurriyet Daily News падае, што памылковы ўдар быў нанесены ў правінцыі Эль-Баб па будынку, у якім знаходзіліся турэцкія вайскоўцы.

Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове з Рэджэпам Эрдаганам выказаў спачуванні ў сувязі з трагічным здарэннем.

ДД

Стужка навінаў