Расейскі суд абвяшчае вырак Надзеі Саўчанцы


У Данецкім гарадскім судзе Растоўскай вобласці абвяшчаюць прысуд украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы.

У судовым пасяджэнні абвешчаны перапынак да 14:30 паводле беларускага часу.

«Назваў ужо суд Саўчанка вінаватай ці назаве праз паўгадзіны – гэта не мае значэння. Усе праблемы мы ўжо атрымалі: і сусветную ганьбу, і новы санкцыйны спіс, і чарговыя абвінавачанні ў невыкананні Менскіх дамоўленасцяў (а на іх, нагадаю, завязаныя і эканамічныя санкцыі). Дадамо новы ўдар па судовай уладзе, якія даўно ўжо ў прынцыповых пытаннях ніякая не ўлада. Не забудзьцеся пра зламаны лёс самой Надзеі Саўчанка», – напісаў у Facebook незалежны дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ Дзмітрый Гудкоў.

Надзея Саўчанка мае намер аднавіць сухую галадоўку праз 10 дзён пасля ўступлення выраку ў сілу. Пра гэта распавёў адвакат украінкі Марк Фэйгін.

Абвінавачанне просіць 23 гады зняволення для ўкраінскай лётчыцы. На думку суддзі, доказы абвінавачання былі лагічнымі, пацверджанымі матэрыяламі справы і дастатковымі для прызнання падсуднай вінаватай.

У Менску грамадскія актывісты зладзілі пікет на падтрыманне Надзеі Саўчанкі насупраць расейскай амбасады.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў