Расейскі рубель і еўра працягваюць падаць


Біржавы курс расейскай валюты падае разам з коштамі на нафту, а еўра губляе пазіцыі з-за перамогі левых на выбарах у Грэцыі.

Расейскі рубель імкліва падае на гандляваннях Маскоўскай біржы, паведамляе Gazeta.ru. Курс долара перавысіў 65 расейскіх рублёў, а курс еўра перакрочыў 73 рублі. Падзенне адбываецца на фоне зніжэння сусветных цэнаў на нафту. Чорнае золата пачало таннець пасля заяваў новага караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бін Абд аль-Азіз аль-Сауда пра захаванне ранейшых аб’ёмаў здабычы. Таксама на курс расейскага рубля паўплывала абвастрэнне вайсковага канфлікту на Данбасе.

У сваю чаргу курс еўра апусціўся да мінімуму з верасня 2003 года. Біржа ў Токіа адкрылася з падзення еўрапейскай валюты. З адзін еўра давалі 1,1088 долара. Агульная еўрапейская валюта адрэагавала падзеннем на перамогу на парламенцкіх выбарах у Грэцыі леварадыкальнай партыі СІРЫЗА. Лідар партыі Алексіс Цыпрас ужо заявіў, што грэцкі народ увайшоў у гісторыю, і што Грэцыя пакінула ў мінулым катастрафічную жорсткую эканомію, піша «Deutsche welle».

У палітычных колах Нямеччыны не выключаюць выхаду Грэцыі з еўразоны. Эксперты ж унутры самой краіны кажуць, што СІРЫЗА трэба не будзе выконваць большасці перадвыбарных абяцанняў, а працягне выконваць патрабаванне міжнародных крэдытораў, каб застацца ў еўразоне.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў