Расейскі рэпер Pharaoh пахваліўся ў шоу Дудзя, што беларускай пракуратуры спадабаліся ягоныя песні


Новае інтэрв’ю з зоркай расейскага рэпу выйшла 2 кастрычніка і ўжо сабрала больш 2,5 млн праглядаў.

У размове Юрый Дудзь запытаў, за што той ударыў свайго фаната на канцэрце ў Менску. Паводле версіі Глеба Галубіна (сапраўднае імя музыкі), хлопец пачаў канфлікт першы і хацеў сцягнуць з яго штаны. Пазней да юнака прыходзілі ў грымёрку міліцыянты, але справа нічым не скончылася.

«У перыяд, калі былі беларускія канцэрты, у апошні момант нам паставілі абмежаванне «18+», бо яны прынялі закон пра лаянку ці нешта такое… І да мяне на канцэрты прыходзіла мясцовая пракуратура, але пракуратура пасля сказала, што ім вельмі спадабаліся мае выступы. Яны сказалі – «прыкольна». Мне так перадалі».

У лірыцы выканаўцы прысутнічае шмат нецэнзурных выразаў і вульгарызмаў. Сам факт таго, што сталічныя ідэолагі выдалі Pharaoh «гастрольнае пасведчанне», даволі незвычайны. Цягам апошняга часу за «нізкі мастацкі ўзровень» «гастрольку» адмовіліся выдаваць «Die Antwoord», «Face», Элджэю. У лік забароненых трапіў і журналіст, лідар гурта «Dzieciuki» Алесь Дзянісаў за «прапаганду экстрымізму».

На Алеся Дзянісава з «Дзецюкоў» маглі завесці крымінальную справу за рэпост

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары