Расейскі «Першы канал» адмовіўся ад трансляцыі «Еўрабачання»

video

Адпаведнае рашэнне – адказ на тое, што Еўрапейскі вяшчальны саюз, які арганізуе конкурс, не змог урэгуляваць пытанне аб удзеле ў конкурсе расейкі Юліі Самойлавай.

У паведамленні Першага канала гаворыцца, што яны не прымаюць варыянты аддаленага ўдзелу спявачкі альбо яе замену на іншага ўдзельніка, які прапаноўвае ЕВС.

22 сакавіка Украіна забараніла ўезд расейскай удзельніцы Юліі Самойлавай. У 2015 годзе яна выступала ў Крыме і заехала на паўвостраў з расейскай тэрыторыі, што Украіна расцэньвае як парушэнне свайго заканадаўства.

Не факт, што ад трансляцыі конкурсу адмовяцца іншыя расейскія тэлеканалы.

Конкурс пройдзе ў Кіеве ў траўні. Беларусь прадставіць беларускамоўны гурт NAVI з песняю «Гісторыя майго жыцця». Паўфінал, у якім выступяць беларусы, адбудзецца 11 траўня.

ДР belsat.eu паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары