Расейская інфляцыя абганяе беларускую


У Беларусі хутчэй за ўсё растуць кошты на транспарт і ахову здароўя. У Расеі, апроч вышэйзгаданага імкліва даражэюць прадукты харчавання і адзенне.

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, расейскі індэкс спажывецкіх коштаў вырас у жніўні на 15,8 % у параўнанні з тым жа месяцам мінулага года, у той час як беларускі – на 11,8 %. У Казахстане гэты паказнік складае 3,8 %, піша ej.by.

[vc_single_image image=”368051″ img_size=”large”]

У «ахову здароўя» даследчыкі ўключылі медычныя паслугі, медыкаменты, медычныя тавары і абсталяванне. У «транспарт» – паслугі транспарту, набыццё транспартавых сродкаў, эксплуатацыю асабістых транспартавых сродкаў (уключаючы паліва).

[vc_single_image image=”368050″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu, паводле ej.by

Стужка навінаў